Каталіцкі святар з Гарадзеншчыны адзначыў 58-годдзе святарства

trubovichНайстарэйшы святар Гродзенскай дыяцэзіі кс. прэлат Юзаф Трубовіч адзначыў 58-годдзе святарскіх пасвячэнняў. 30 верасня 1956 года ён атрымаў іх у Рызе з рук біскупа Казіміра Дулбінскага, дзе скончыў духоўную семінарыю. Перш чым прыбыць ў Гарадзенскую епархію, кс. Трубовіч, нараджэнец вёскі Невярышкі на Віцебшчыне, 20 гадоў служыў у Латвіі, паведамляе catholic.by.

З 1977 года кс. Трубовіч служыць у францішканскім касцёле ў Гродна, у 1988 годзе адазваны ў Рыгу, каб працаваць прэфектам семінарыі. Праз чатыры гады святар вярнуўся ў Гродна, дзе цягам сямі гадоў быў пробашчам катэдры святога Францішка Ксаверыя, а з 1999 года з’яўляецца рэзідэнтам пры гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і дэканам Заходняга Гродна.

Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч – аўтар кніг «Шлях звычайнага жыцця» і «Як наконт праўды і рэальнасці?»

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі