Макей: Захад прымушае іншыя краіны адмовіцца ад каштоўнасцяў традыцыйнай сям’і

макейВыступаючы перад удзельнікамі агульнапалітычнай дыскусіі 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў апошні час «моцныя гэтага свету» прадпрымаюць спробы насаджэння ў дачыненні да беларускай ідэнтычнасці.

«Нам больш настойліва імкнуцца навязаць чужыя культурныя перавагі», – сказаў ён, адзначыўшы, што Захад прымушае іншыя дзяржавы “адмовіцца ад каштоўнасцяў традыцыйнай сям’і і замест гэтага прызнаць разнастайнасць формаў гэтага інстытута», паведамляе Цэнтр навін ААН.

Паставіўшы Беларусь у адзін шэраг з камуністычнай Кубай, сацыялістычнай Венесуэлай і радыкальна-шыіцкім Іранам, кіраўнік МЗС заявіў, што гэтыя краіны шмат гадоў з’яўляюцца “прадметам нападак звонку». Паводле яго слоў, краінам навязваюць чужыя палітычныя і эканамічныя мадэлі, каб «нашыя народы кармілі ня саміх сябе, а транснацыянальны капітал». Парушэнні ж правоў чалавека ў гэтых краінах, якія называюцца прычынамі санкцый, Уладзімір Макей назваў надуманымі.

Раней КРЫНІЦА.INFO паведамляла пра выступленне Уладзіміра Макея па тэме абароны сямейных каштоўнасцяў і дзяцей на мерапрыемстве высокага ўзроўню ў рамках 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у НьюЁрку. Кіраўнік МЗС распавёў аб беларускім вопыце ў гэтай сферы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
01.10.2014 У свеце| Тэгі:




Блогі