Збор сродкаў на будаўніцтва прытулку для бяздомных пройдзе ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску

 zvet Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр у Мінску 12 кастрычніка правядзе акцыю «Белая кветка» па зборы сродкаў на будаўніцтва дома для бяздомных, які плануецца пабудаваць на манастырскім падворку ў вёсцы Лысая Гара.

У дзень правядзення акцыі будзе арганізаваны дабрачынны кірмаш, на якім можна будзе выбраць любую упадабаную рэч і ахвяраваць колькі заўгодна сродкаў. Разам з упадабаным вырабам на памяць наведвальнік кірмашу атрымае белую кветку і значок з эмблемай акцыі, перадае church.by.

Па звестках кіраўніка фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь» Таццяны Ціханавай, акцыя «Белы кветка» пройдзе адначасова ў некалькіх месцах Менску. Першая пляцоўка будзе ў манастыры побач з Дзяржаўным храмам, дзе паставяць шацёр. Другая пляцоўка — у Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова, дзе будзе праходзіць выстава-кірмаш «Пакроўскі кірмаш». Акрамя таго, пакінуць ахвяраванні можна будзе ў любой царкоўнай лаўцы Свята-Елісавецінскага манастыра, якія знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах Мінска. Усе месцы збору ахвяраванняў будуць ўпрыгожаны эмблемай акцыі.

На пляцоўцы ў манастыры 12 кастрычніка пройдзе свята для ўсёй сям’і з катаннем на конях, жывым кутком, выставай дароў манастырскіх падворкаў і выступленнем ваенна-патрыятычнага казацкага клуба. У праграме таксама лялечны тэатр-батлейка, ваенная палатка, вогнішча, каша з палявой кухні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі