Баевікі ІДІЛ забілі валанцёра гуманітарнай місіі з Вялікабрытаніі

хенінгУвечары 3 кастрычніка ў інтэрнэце з’явілася відэа абезгалоўлівання брытанскага закладніка Алана Хенінга чальцом джыхадысцкай групоўкі “Ісламская дзяржава”, таксама вядомай як «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ). Ён стаў ужо чацвёртым  закладнікам, абезгалоўленым баявікамі ІДІЛ.

Алан Хенінг разам з брытанскімі мусульманамі суправаджаў гуманітарную калону, калі быў выкрадзены 27 снежня 2013 года ў раёне Ад Дана, які знаходзіцца пад кантролем баявікоў “Ісламскай дзяржавы”. Гэта была яго чацвёртая паездка ў Сірыю, паведамляе BBC.

У мірным жыцці 47-гадовы Алан Хенінг з ангельскага Салфарда працаваў кіроўцам таксі. Каб сабраць грошы для ахвяраванняў, ён займаўся мыццём аўтамабіляў. Падчас сваёй апошняй паездкі ён вёз у Сірыю медыцынскае начынне і тэхніку, у тым ліку карэты хуткай дапамогі, якія яны збіраліся перадаць мясцовым бальніцам, а таксама дзіцячае малако, падгузнікі і прадукты.

Раней ад рук джыхадзістаў загінулі амерыканскія журналісты Джэймс Фоўлі і Стывен Сотлаф, супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі шатландзец Дэвід Хэйнс. На відэа баевікі ІД пагражаюць забіць яшчэ аднаго закладніка – 26-гадовага Пітэра Касіга з Індыянапаліса (ЗША), які знік у кастрычніку 2013 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі