У манастыры Вільні адкрылі мемарыяльную дошку беларускаму спеваку

мурашкаУ віленскім праваслаўным Свята-Духавым манастыры 3 кастрычніка адкрылі мемарыяльную дошку першаму кіраўніку Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, опернага салісту Лявону Мурашку. У адкрыцці дошкі ўдзельнічаў праваслаўны архіепіскап Віленскі і Літоўскі Інакенцій.

Паводле яго слоў, Лявон Мурашка “быў не толькі добры чалавек, ён яшчэ быў патрыёт, і патрыёт Літвы, і патрыёт Беларусі». «Ён паважаў традыцыі літоўскага народа і вельмі любіў Беларусь. Ён быў душэўным чалавекам, які нёс цеплыню. Я вельмі спадзяюся, што мы заўсёды будзем не толькі маліцца за яго, але і ведаць яго як прыклад для маладых пакаленняў і літоўскага, і беларускага народа “, – сказаў іерарх, перадае DELFI.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, Лявон Мурашка (1924-2009) нарадзіўся пад Клецкам. Быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Літвы, рэгентам архіерэйскага хору праваслаўнага Свята Духава манастыра ў Вільні, з 1997 года кіраваў Згуртаваннем беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі