Французы і эстонцы выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць аднаполых шлюбаў

estonijaДзясяткі тысяч праціўнікаў аднаполых шлюбаў выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў. Прычынай абурэння французаў стала магчымая легалізацыя сурагатнага мацярынства і штучнага апладнення для аднаполых сем’яў, паведамляе sedmitza.ru.

Нагадаем, што закон, які легалізуе аднаполыя шлюбы, быў прыняты па ініцыятыве прэзідэнта-сацыяліста Франсуа Аланда 18 мая 2013 года, што справакавала шматтысячныя акцыі пратэсту. Наступным крокам планавалася легалізацыя сурагатнага мацярынства, а таксама дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій для лесбійскіх пар. Нягледзячы на тое, што прэм’ер-міністр Францыі Мануэль Вальс запэўнівае, што пазітыўнага рашэння на карысць аднаполых пар не будзе, рух “Маніфестацыя для ўсіх” правёў шматтысячныя акцыі ў Парыжы і Бардо пад дэвізам “Чалавек – не тавар!”.

Не менш радыкальна ў абарону традыцыйнай сям’і выступілі эстонцы. Як паведамляе pravmir.ru, 5 кастрычніка ў Таліне перад будынкам парламента адбылася масавая акцыя пратэсту супраць прыняцця закона «Аб сужыцці”, фінальнае чытанне якога адбудзецца 9 кастрычніка. Закон, у выпадку яго прыняцця, легалізуе юрыдычную рэгістрацыю аднаполых шлюбаў. Акцыі, арганізаванай фондам «У абарону сям’і і традыцый» папярэднічаў малебен каля праваслаўнага сабора Аляксандра Неўскага, які знаходзіцца побач з парламентам. Узначаліў малебен мітрапаліт Талінскі і ўсёй Эстоніі Карнілій.

Па выніках сацыяльнага апытання супраць прыняцця закона выступаюць 67% жыхароў Эстоніі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі