Грэка-і рыма-каталікі Полацка сустрэліся сем’ямі

полацкСустрэча сем’яў рыма-каталіцкай і грэка-каталіцкай парафій Полацка адбылася 21 верасня. На сустрэчу былі падрыхтаваныя канферэнцыі на важныя тэмы для кожнай сям’і: «Роля мужа і жонкі ў хрысціянскай сям’і», «Выхаванне дзяцей», «Якім павінен быць хатні ачаг, каб сям’я была моцнай і дружнай».

Першая частка сустрэчы праходзіла ў каміннай зале грэка-каталіцкага парафіяльнага дома, пасля чаго зносіны працягнулася ў неафіцыйнай абстаноўцы на прыродзе. Завяршэннем сустрэчы стаў сумесны абед на свежым паветры, паведамляе «Каталіцкі веснік».

Такія сямейныя сустрэчы ў Полацку каталіцкіх вернікаў двух абрадаў праводзяцца ўжо другі год. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх жадаючых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі