Ісламісты Іраку пагражаюць адпомсціць Расіі

амарПасля разгрому Ірацкай арміі і захопу Масулу баявікі Ісламскай дзяржавы накіруюць сваю зброю супраць Расіі. Пра гэта ў тэлефоннай размове з бацькам заявіў адзін з камандзіраў ісламістаў Тархан Батырашвілі, вядомы як “Амар-чачэнец”.

Паводле словаў баявіка, ён прыедзе дадому і пакажа рускім. “У мяне ёсць тысячы паслядоўнікаў, а будзе яшчэ больш. І мы выкажым нашу помсту супраць Расіі”, – заявіў тэрарыст, паведамляе Bloomberg.

Тархан Батырашвілі нарадзіўся ў 1986 годзе ў Панкіскай цясніне Грузіі. Яго бацька – праваслаўны грузін, маці – чачэнка. Удзельнічаў у вайне з Расіяй у 2008 годзе, аднак быў звольнены з арміі па стане здароўя. Як і родныя браты, прыняў іслам. У 2010 годзе быў асуджаны за незаконнае захаванне зброі. Пасля вызвалення ў 2012 годзе пераехаў у Сірыю, дзе далучыўся да ісламістаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі