Полацкая епархія арганізавала адукацыйную вандроўку для школьных настаўнікаў
Экскурсійную вандроўку па святынях Полаччыны для педагогаў наваполацкіх школ арганізаваў аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Полацкай епархіі. Мэтай вандроўкі, якая адбылася 5 кастрычніка, стала спроба пашырыць кругагляд школьных настаўнікаў у плоскасці праваслаўнай культуры.
Як паведамляе сайт Полацкай епархіі, у маршрут былі ўключаныя храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Лужкі пад Шаркаўшчынай, дзе настаяцель протаіерэй Пётр Бараноўскі гасцінна сустрэў настаўнікаў і распавёў пра гісторыю храма і жыцця прыхода, а таксама кафедральны сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім. Глыбоцкі святар протаіерэй Сергій Грамыка пагутарыў з настаўнікамі аб асаблівай адказнасці педагогаў за духоўнае адраджэнне грамадства.
Заключным прыпынкам паломніцтва стаў Свята-Панцеляймонаў жаночы манастыр у Браславе, дзе педагогаў чакала манастырская трапеза, а затым – павучальная гутарка архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)