Апублікаваныя афіцыйныя каталіцкія пераклады пасланняў апостала Паўла на беларускую

bibНа старонцы «Святое Пісанне» афіцыйнага сайта Каталіцкага Касцёла з’явіліся Пасланні святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў, Цімафея, Ціта і Філімона у перакладзе на беларускую мову, здзейсненым Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. 

Раней былі перакладзеныя Евангеллі, Дзеі Апосталаў, Апакаліпсіс і Пасланні святога апостала Паўла да Рымлянаў, Карынцянаў, Галатаў, Эфесцаў, Філіпянаў і Каласянаў.

Тэксты пададзеныя ў PDF-фармаце. Кнігі Новага Запавету перакладзены паводле «NovumTestamentumGraeceetLatine». Nestle-Aland. Stuttgart 2002; «Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum». Editio typica altera, а таксама тэкст «Лекцыянарыя», перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў у 2002-2005 гадах паводле «Ordo lectionum Missae» (Editio typica altera).

У часе працы ажыццяўлялася параўнанне арыгінальных тэкстаў з іншымі сучаснымі перакладамі на беларускую мову.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі