Хрысціянскі кінаклуб рэкамендуе: «Што б зрабіў Ісус?»

WWJDКожны хрысціянін, які імкнецца да праведнасці, міру і радасці ў Духе Святым, штодня сутыкаючыся з чарадою падзей і правам выбару правільных рашэнняў у іх, задае сабе адное і тое ж пытанне: «А як бы на маім месцы зрабіў Ісус?» Ці я адзіны ў сваіх меркаваннях? Спадзяюся, што гэта не так. Бо кожны з нас штодня прымае да 10 тысяч мікра і макра рашэнняў, якія і вызначаюць нашае заўтра. Як музыку немагчыма граць як мае быць без папярэдняй наладкі інструмента, пачаўшы са зверкі ноты па камертоне, а караблю дабрацца ў патрэбную гавань без компаса, так і чалавеку немагчыма прыняць правільнае рашэнне без пазнання Таго, хто ёсць Шлях, Праўда і Жыццё.

Зрабіць правільны выбар або прыняць правільнае рашэнне, на практыцы нашмат складаней, чым проста гаманіць пра гэта ў коле сяброў. Бо супраць гэтага самага правільнага, могуць паўстаць  мноства абставінаў і меркаванняў. Але радасць ад перамогі, перш за ўсё над сваімі недахопамі, і атрыманы вынік, кампенсуюць усе затрачаныя ў барацьбе намаганні і рэсурсы. У падобнай сітуацыі апынуліся і галоўныя героі наступнага фільма.

Дарагія сябры. Дазвольце звярнуць вашу ўвагу на кінастужку, якая цалкам паслужыць добрай ежай для вашай душы сённяшнім, усё яшчэ цёплым, суботнім вечарам.

І так, «Што б зрабіў Ісус?»

Арыгінальнае Назва: WWJD: What Would Jesus Do?

Год выпуску: 2009.

Краіна: ЗША і Канада

Рэжысёр: Томас Макоўскі

Акторы: Джон Шнайдэр, Максін Банс, Марк Арнольд, Кім Ідальга, Джым Глісан, Джоні Боўіл, Кірк Боўіл, Джон Саўтуэл, Мімі Козенс, Адам Грэгары.

Дзеянні фільма разгортваюцца ў невялікім мястэчку Райманд, у штаце Каліфорнія, падчас эканамічнага крызісу. Набліжаюцца выбары мэра горада. Буйны бізнэсмэн Алекс Ёрк вылучае сваю кандыдатуру на гэту пасаду. Ён абяцае пабудаваць у горадзе казіно і ўзаконіць ігральны бізнес, тым самым, стварыўшы прыток турыстаў і буйных грашовых сродкаў. Вядома, гэта дапаможа выйсці з крызісу, але назаўсёды пахавае духоўнасць жыхароў горада. Так лічыць пастар мясцовай царквы Генры Максвел і яго вернікі, якія не хочуць бачыць свой ​​горад у будучыні такім, якім яго абмаляваў Алекс.

Як будуць разгортвацца падзеі ў стужцы прапануем даведацца зараз жа.

Зычым Вам прыемнага прагляду з «Хрысціянскім Кінаклуба»:

Ваш Ян Міцкевіч

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі