Выдадзенае факсіміле буквара Спірыдона Собаля

knigaУ Оршы 10 кастрычніка адбылася прэзентацыя факсімільнай копіі чытанкі Спірыдона Собаля, выдадзенай ў 1631 годзе ў друкарні аршанскага Куцяінскага манастыра, – першай чытанкі Беларусі. Дапаможнік па чытанні для дзяцей, поўная назва якой– «Буквар сірэч, пачатак вучэнні детем, пачаткоўцам чытання извыкати», з’яўляўся адначасова падручнікам духоўна-маральных асноў.

Перавыданне кнігі, якая складаецца з факсіміле кнігі і яе тэксту, адбылося дзякуючы сумесным намаганням Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям’я-Яднанне-Айчына» і Выдавецтва Беларускага Экзархата, паведамляе sobor.by. Гэта чарговая кніга праекта, выдадзеная ўслед за Слуцкім Евангеллем, Полацкім Евангеллем і Жыццем прачэснай Еўфрасінні Полацкай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі