Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел асвяціў храм у вёсцы Дубрава

dubrovnoМітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел здзейсніў чын асвячэння храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна. Узначаленая Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі першая ў новаасвечаным храме Боская літургія была адслужаная 11 кастрычніка, у дзень памяці прапачэсных схіманаха Кірылы і схіманахіні Марыі, бацькоў прападобнага Сергія Раданежскага.

Як паведамляе church.by, мітрапаліту саслужылі кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі архімандрыт Антоній (Даронін), благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Віталь Богданёнок, настаяцель новаасвечанага храма протаіерэй Іаан Крупко. Прыйшлі на богаслужбу таксама прадстаўнікі свецкай улады. Для выканання літургічных спеваў з Маладзечна прыехаў хор Пакроўскага храма пад кіраўніцтвам Анастасіі Громавай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі