Слухайце і спявайце “Беларускі Хрысціянскі Хіт” на КРЫНІЦА.INFO онлайн

бххУ 2008 годзе група энтузіястаў-вернікаў (праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў) вырашыла сабраць на адным кампакт-дыску найлепшыя беларускамоўныя хрысціянскія спевы. І калі спачатку арганізатары сумняваліся, ці набярэцца такіх хітоў хаця б на адзін музычны альбом, дык ужо праз два месяцы ва ўнушальнай фанатэцы апынулася больша за 1000 адпаведных кампазіцыяў. Часта творчасць аднаго гурта не выходзіла за рамкі касцельнай ці баптысцкай грамады; іншыя ж спевы перапяваліся па-свойму адразу некалькімі канфесіямі.

50 адабраных паводле строгіх крытэраў хітоў прайшлі ратацыю ў 10 хрысціянскіх фокус-групах (адпаведна, праваслаўный, каталіцкай, грэка-каталіцкай, баптысцкай, поўнаевангельскай – і г.д.) – і вернікі самі адабралі 21 найлепшы спеў. Трэба адзначыць, што на гэтым этапе канкурэнцыі ня вытрымалі й вылецелі са “складанкі” такія раскручаныя кампазыцыі як “Матка Боска Вастрабрамска” з “Народнага Альбому”, “Ісус” “Мясцовага Часу”, Крамаўскі “Анёл” – але засталіся мацнейшыя.

Найбольш хітовымі выканаўцамі вернікі прызналі гурты “Тэзаўрус”, “Псальмяры”, “DVA” і Алесю Унукоўскую. Пра сэнсавы ўзровень можна меркаваць паводле аўтарства тэкстаў – тут і Янка Купала (“Хрыстос Уваскрос”), і Рыгор Барадулін (“Ерусалім”), і Уладзімір Караткевіч (“На Беларусі Бог жыве”). Пачынаецца “Беларускі Хрысціянскі Хіт”, вядома, гімнам “Магутны Божа” у выкананні Гарадзенскай капэлы; завяршаецца – харавым “Ойча наш” (праваслаўны хор Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў). Сярод выканаўцаў – вядомыя барды Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская. Аўтарства некаторых хітоў адшуканых у глыбінцы, устанавіць не ўдалося – яны практычна сталі народнымі.

Яшчэ адна безумоўная вартасць “Беларускага Хрысціянскага Хіта” – у тым, што многія спевы (напрыклад, “Магутны Божа”, “Весяліся”, “Чакае Цябе Беларусь”) – рэальна паліканфесійныя, і выконваюцца як на праваслаўных фэстах, так і ў касцёле, і падчас пратэстанцкіх набажэнстваў.

Апроч гэтага, “Беларускі Хрысьціянскі Хіт” выконвае вельмі важную справу беларусізацыі беларускіх хрысціянскіх асяродкаў. Пры панаванні царкоўнаславянскай мовы ў прыходах БПЦ, польскім уплыве ў Касцёле, дамінаванні расейскай сярод пратэстантаў “Беларускі хрысціянскі хіт” можа даць моцны штуршок да духовага і нацыянальнага адраджэння.

Такім чынам, незвычайны CD – не толькі ўнікальны музычны, але і міжканфесійны, і культурніцкі праект. Больш таго, колькасць назапашаных аўдыёматар’ялаў падштурхнула арганізатараў “Беларускага Хрысціянскага Хіта” да выпуску цэлае серыі: “Беларускі Калядны Хіт”, “Беларускі Велікодны Хіт”, “Беларускі Хрысціянскі Рок”, “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” і г.д.

І цяпер з дазволу ініцыятараў і выдаўцоў “Беларускага Хрысціянскага Хіта” КРЫНІЦА.INFO распачынае публікацыю спеваў на нашых старонках. Спевы можна паслухаць як па чарзе асобным файлам, гэтак і ўсе адразу адным плэйлістом. Прыемнага праслухоўвання!

Download Music – Audio File Hosting – 1. Гродзенская к… Music Hosting – Play Audio – 4. Псальмяры – Ве…Listen Music – Download Audio – 5. Армагедон – Ар…Music File Hosting – Download Audio – 6. Сонца праўды -…Upload Music Files – Listen Audio – 7. Алеся Ўнукоўс…Download Music – Embed Audio – 8. Партызанская …
Upload Music Files – Download Audio – 9. TESAURUS – Дзе тыMusic File Hosting – Audio Hosting – 10. DVA – Ты вядзі з…





Listen Music – Embed Audio – 16. Хрысціянскія…Music Hosting – Audio Hosting – 17. DVA – Дух Святы
Listen Music – Download Audio – 18. Хрысціянскія…Listen Music Files – Download Audio – 19. Сябры – Ave Maria
Listen Music – Listen Audio Files – 20. Хор брацтва Т…Слухаць плэйліст

Listen Music – Share Audio – Беларускі Хрысціянскі Хіт

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі