Да 100-годдзя з дня нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтка у Нарачы арганізаваная фотавыстава
У Нарачанскай парафіі святога Андрэя вернікі распачалі духоўную падрыхтоўку да святкавання 100годдзя са дня нараджэння Ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка, якое пройдзе 21 кастрычніка.
Да юбілею іерарха падрыхтавалі фота-выставу “Жыццё як катэхізіс”, дзе прадстаўлены асноўныя моманты яго гераічнага жыцця. Як паведамляе catholic.by, у парафіяльнай бібліятэцы парафіяне змогуць пазнаёміцца з падборам кніг і часопісаў пра жыццё і дзейнасць Іерарха.
Для малых парафіянаў будзе праведзены конкурс малюнкаў, а ў дзень святкавання ў 18.30 адбудзецца святая Імша , а перад ёй Адарацыя, дзе прагучаць урыўкі з гамілій ксяндза-кардынала Казіміра.
Нагадаем,што Казімір Свёнтэк – гераічны святар, які прайшоў лагеры ГУЛага, пасля двух смяротных прысудаў застаўся жывы і зрабіў тытанічную працу для адраджэння Беларускага Касцёла.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)