Мітрапаліт Павел прыняў удзел у гашэнні паштовай маркі, прысвечанай 25-годдзю Беларускага Экзархата

markaПатрыяршы Экзарх усёй Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел і першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шадко ўрачыста пагасілі паштовую марку «25 гадоў з часу стварэння Беларускага Экзархата». Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння першага дня, якая адбылася 11 кастрычніка ў Мінскім епархіяльным упраўленні, прынялі ўдзел Кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Антоній (Даронін), настаяцель Усіхсвяцкага прыхода Мінска протаіерэй Фёдар Поўны, начальнік выдавецкага цэнтра «Марка» Ірына Шыпілава і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.

Звяртаючыся з прамовай з нагоды выпуску і гашэння памятнай маркі, Дзмітрый Шадко, паведамляе church.by, распавёў пра гісторыю выдання ў Беларусі паштовых марак на праваслаўную тэматыку, нагадаўшы, што першай маркай, выпушчанай у 1992 годзе, стала марка «Крыж Еўфрасінні Полацкай».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі