Расійская ваенная база са знішчальнікамі Су-27 з’явіцца ў беларускім Бабруйску ў 2016

бондаревУ Беларусі ў 2016 годзе будзе створана расійская авіябаза, на якой будуць грунтавацца знішчальнікі Су-27. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Ваенна-паветраных сілаў Расеі Віктар Бондараў. Паводле яго слоў, авіябаза размесціцца ў Бабруйску.

Ваенны аэрадроме ў Бабруйску рэканструююць, расійскія спецыялісты ўжо падрыхтавалі тэхнічнае заданне на правядзенне гэтых работ, растлумачыў Віктар Бондараў, перадае ТАСС.

Яшчэ некалькі знішчальнікаў Су-27 размесцяць у Беларусі на іншым аэрадроме – у Баранавічах.

su-27Раней, 12 сакавіка, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дадаткова размясціць на тэрыторыі краіны расійскія ваенныя самалёты ў рамках Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА.

Па дамоўленасці з расійскім бокам, на аэрадром у Баранавічы адправіўся самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, а ў Бабруйск перабазаваліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і некалькі ваенна-транспартных самалётаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі