Арцыбіскуп Кандрусевіч: свабода без адказнасці вядзе ў нікуды

SONY DSCМітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў аб выніках працы круглых сталоў і выступленні на Сінодзе прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы. Паводле яго слоў, атмасфера на круглых сталах была станоўчая, аднак некаторыя біскупы былі незадаволеныя ў сувязі з публікацыяй паслядэбатнай справаздачы.

Праблема была ў тым, што выступы біскупаў не публікаваліся, як і даклад па іх выніках. Далёка не ўсе былі згодныя з тым тэкстам, але не маглі апеляваць канкрэтна, бо даклады біскупаў не публікаваліся, растлумачыў мітрапаліт. Выступы рэлятараў круглых сталоў развеялі сумневы і як быццам расставілі ўсё па сваіх месцах.

Тадэвуш Кандрусевіч таксама адзначыў выступленне старшыні аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата мітрапаліта Іларыёна. Каталіцкая Царква і Праваслаўная Царква маюць вельмі падобныя падыходы да праблемы сям’і, і выступ праваслаўнага іерарха важны як з пункту гледжання абароны сямейных каштоўнасцяў, так і з экуменічнага пункту гледжання, сказаў ён, паведамляе catholic.by.

Мітрапаліт Іларыён падкрэсліў, што стан сям’і з’яўляецца індыкатарам маральнага стану грамадства і маральны рэлятывізм негатыўна ўплывае на стан сям’і. Гомасэксуальныя саюзы з правам на ўсынаўленне дзяцей мітрапаліт Іларыён разглядае як праява волі без адказнасці.

Павялічваецца колькасць дзяцей, бацькі якіх развяліся. Каталіцкая Царква і Праваслаўная Царква павінны несці сумесна адказнасць за стан сям’і і яе абарону, каб «абараніць цывілізацыю жыцця». Трэба вучыць людзей, што свабода без адказнасці вядзе ў нікуды. У Праваслаўнай Царквы захоўваецца інстытут жанатых святароў і гэта дапамагае ім у душпастырствеве сем’яў.

Гаворачы пра асаблівасці справаздач з круглых сталоў, Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што была падкрэслена слабая біблейская і багаслоўская база паслядэбатнага дакумента і неабходнасць яго дапрацоўкі. Біскупы адмоўна паставіліся да прапановы выкарыстоўваць прынцып паслядоўнасці ў духоўным росце адносна тых, хто жыве разам без царкоўнага блаславення, бо грэх не з’яўляецца шляхам да духоўнага ўдасканалення.

Гомасексуальны саюз з’яўляецца грахом і не дапусцім. Хоць Царква павінна праяўляць духоўны клопат пра тых, хто жыве ў такіх саюзах, з мэтай дапамагчы ім вярнуцца да Бога. Царква павінна духоўна дапамагаць разведзеным асобам і тым, хто зноўку заключыў шлюб.

Адносна сакрамэнту Эўхарыстыі такіх асоб без царкоўнага анулявання першага шлюбу большасць круглых сталоў выказалася супраць.

Мітрапаліт таксама паведаміў, што ўсе справаздачы з круглых сталоў будуць апублікаваны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі