Лукашэнка пацвердзіў жаданне пайсці на пяты прэзідэнцкі тэрмін

000343_77c74a27128bdb05d591797168d8d603Дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мог бы, па яго словах, удзельнічаць у выбарах хоць заўтра, але і праз год спадзяецца быць здаровым і не мець падстаў для адмовы ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Для яго гэта будзе ўжо пяты тэрмін.

Намер балатавацца на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ рэгіёнаў Расіі, якія знаходзяцца тут у традыцыйным прэс-туры. «Калі б выбары былі заўтра — так, я б ўдзельнічаў. Што будзе праз год, шчыра вам кажу, я спадзяюся, што не перавернецца мір і Беларусь не апынецца дзе-то на дне … Але калі ўсё будзе нармальна, і я буду здаровым, так у мяне няма падстаў адмовіцца ад перадвыбарнай кампаніі «, — прыводзіць словы Лукашэнкі БЕЛТА .

У выпадку магчымага неабраньня праз 21 год прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка яшчэ спадзяецца нямала пажыць, заняцца справай або адпачыць.

На прэс-канферэнцыі прагучала яшчэ раз абяцанне не праводзіць датэрміновыя выбары ў сакавіку, так як гэта было б несумленна. Таму выбары пройдуць у кастрычніку-лістападзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі