У Беларусі ў студзені-верасні суды прызналі нядбайнымі 3,5 тыс. бацькоў

водкаУ Беларусі выконваць абавязацельствы па кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей нядбайным бацькам перашкаджае іх слабая матывацыя да працы і нізкая кваліфікацыя. Пра гэта паведаміла кансультант упраўлення палітыкі занятасці мінпрацы і сацабароны Жанна Шчамялёва.

Паводле яе слоў, амаль кожны другі з ліку працаўладкаваных абавязаных асоб ухіляецца ад яўкі на працу. Разам з тым, дзякуючы працы зацікаўленых службаў і прадпрыемстваў з абавязанымі асобамі атрымалася ўдвая знізіць лік прагулаў.

Прадстаўнік Мінпрацы паведаміла, што ў студзені-верасні ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне паступілі пастановы гарадскіх і раённых судоў на 3,5 тыс. абавязаных асоб, з іх 2,8 тыс. звярнуліся ў дзяржслужбу занятасці самастойна або былі дастаўлены туды супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, перадае БЕЛТА. За дзевяць месяцаў зняты з уліку 58 чалавек.

Жанна Шчамялёва паведаміла, што кожны трэці нядбайны бацька (34%) працаўладкаваны на працу з заробкам больш за 3 млн рублёў, 28% – ад 2,5 млн да 3 млн.

На 1 кастрычніка забяспечана практычна 100-працэнтнае працаўладкаванне нядбайных бацькоў. Яны працуюць у асноўным у арганізацыях ЖКГ, аграпрамысловага комплексу і на прамысловых прадпрыемствах.

Штомесячны фонд аплаты працы абавязаных асоб складае 131% да аб’ёму сродкаў, якія падлягаюць кампенсацыi. Звыш 3 млн рублёў павінны кампенсаваць штомесяц 450 абавязаных асоб, ад 2,5 млн да 3 млн – 127 чалавек. Больш за палову нядбайных бацькоў абавязаны кампенсаваць да 2 млн у месяц (28% – да 1,5 млн і 36% – ад 1,5 млн да 2 млн рублёў), сказала Жанна Шчамялёва.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі