Вытокі “Крыніцы”: Aryšt kandydataŭ u pasły

9df66-clip-134kbКрыніца.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 23 кастрычніка 1930 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

Aryšt kandydataŭ u pasły z śpisku Nr. 11 Biełaruska-Ukrain. Bloku

19 kastryčnika 1930 h. u m. Rosi administratyŭnyja ŭlady aryštawali hr. Antona Hnaroŭskaha, pieršaha kandydata pa śpisku № 11 Biełaruska-Ukrainskaha Bloku ŭ Biełastockim wokruzie. Taho-ž samaha dnia tyja-ž samyja ŭłady aryštawali 2-ha i 3-ha kandydataŭ taho samaha śpisku ŭ tym-ža wokruzie hr. Aleks. Cimašewiča z w.Jendrychaŭcy, hm. Roś, i Mikalaja Parfienčyka z w. Krasnaha Siała, Waŭkawyskaha pawietu. Pryčyny aryštu niewiadomyja.

(Арышт кандыдатаў у паслы з сьпіску Нр. 11 Беларуска-Украін. Блёку

19 кастрычніка 1930 г. у м. Росі адміністратыўныя ўлады арыштавалі гр. Антона Гнароўскага, першага кандыдата па сьпіску № 11 Беларуска-Украінскага Блёку ў Беластоцкім вокрузе. Таго-ж самага дня тыя-ж самыя ўлады арыштавалі 2-га і 3-га кандыдатаў таго самага сьпіску ў тым-жа вокрузе гр. Алекс. Цімашэвіча з в.Ендрыхаўцы, гм. Рось, і Мікалая Парфенчыка з в. Краснага Сяла, Ваўкавыскага павету. Прычыны арышту невядомыя).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі