21 кастрычніка пачынаецца фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра»

liraУ адзінацаты раз у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбудзецца фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». У гэтым годзе фестываль, прымеркаваны да 150-гадовага юбілею святыні, пройдзе з 21 па 31 кастрычніка, паведамляе catholic.by. На сайце таксама прадстаўлена падрабязная праграма фестываля.

Сярод самых цікавых канцэртаў фестываля духоўнай музыкі – прэзентацыя альбома кампазіцый Алены Абрамовіч на словы Фаўстыны Кавальскай, канцэрт арганісткі Полацкага Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай, выступ моладзевага гурта «LAUDANS» (Андрэй Лугін і Алена Палачанская), а таксама канцэрты выканаўцаў харавой і камернай музыкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі