Пакінутыя без нагляду дзеці маці-байкеркі цудам засталіся ў жывых

ogonДва маленькія бабруйчаніны сямі і пяці гадоў, пакінутыя адны ў кватэры, цудам засталіся жывыя. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, атрымаўшы званок аб тым, што з акна другога паверха пяціпавярховага дома па вуліцы Пушкіна ідуць клубы дыму, супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і выявілі ў падпаленай кватэры двух дзяцей.

Дзеці былі эвакуіраваныя і дастаўленыя ў бальніцу з атручваннем сярэдняй цяжкасці прадуктамі гарэння. Таксама байцам МНС прыйшлося эвакуяваць з задымленага пад’езда яшчэ 11 жыхароў.

Як аказалася пазней, 29-гадовая маці дзяцей з’ехала на злёт байкераў у Бабруйскі раён, а пакінутыя без нагляду дзеці маглі некарэктна скарыстацца электрапрыборамі альбо запальваючымі рэчывамі або прадметамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі