У Бабруйску прайшла першая адукацыйная сустрэча для хрысціянскіх журналістаў (фотарэпартаж)

Семінар у Бабруйску 19У Бабруйску 18 кастрычніка прайшла першая адукацыйная сустрэча, арганізаваная грамадскай ініцыятывай «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» (СХЖБ). Сустрэчу праводзілі каардынатар супольнасці Максім Гацак, медыя-эксперт, сябар праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандр Коктыш і журналіст Валеры Мацкевіч.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі 12 чалавек з Бабруйска і суседняга Светлагорска. Арганізатары сустрэчы распавялі ім пра СХЖБ і сайт КРЫНІЦА.INFO, навучылі асновам напісання якасных журналісцкіх матэрыялаў, звярнуўшы галоўную ўвагу на працу інтэрнэт-СМІ, распавялі пра правілы фатаграфавання.

Расповеды гасцей з Мінску спалучаліся з практычнымі заданнямі для ўдзельнікаў сустрэчы, падчас якіх апошнім прапанавалі прыдумаць найлепшую назву для навіновай нататкі, скласці план стварэння журналісцкага матэрыялу на любую з тэмаў пра сацыяльнае ці рэлігійнае жыццё Бабруйска. Аўтары найлепшых назваў і планаў атрымалі падарункі.

Сустрэча прайшла ў жывой атмасферы і выклікала вялікую зацікаўленасць ва ўдзельнікаў, якія папрасілі, каб падобныя мерапрыемствы праходзілі ў Бабруйску і надалей.

Мерапрыемства, якое прайшло ў Бабруйску, з’яўляецца першым у серыі адукацыйных сустрэч СХЖБ, якія запланаваныя ў буйных гарадах Беларусі і ў Мінску.

Фота — Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі