Выстава «Гасподняя зямля» адкрылася ў Мінску

fotovystavka_levishko_20141021092631003bigВыстава работ маладога фотамастака Кірыла Левішко «Гасподняя зямля» адкрылася ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў рамках Дзён праваслаўнай культуры.

Як паведамляе sobor.by  ў экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі вядомых праваслаўным месцаў Беларусі, Егіпта, Ізраіля і іншых краін.

На адкрыцці фотавыставы ў галерэі Савіцкага выступілі хор храма святой праведнай Сафіі Слуцкай (рэгент Наталля Валькова), камерны хор «Класіка» пад кіраўніцтвам Жанны Піліпавіч, клірасны хор і хор нядзельнай школы храма святога апостала Андрэя Першазванага пад кіраўніцтвам рэгента Любові Шпакоўскай, творчы і сямейны дуэт акцёра тэатра і кіно Яўгена Піменава і дзіцячай пісьменніцы Алены Піменавай.

Фотавыстава будзе доўжыцца да 25 кастрычніка ўключна.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі