Святар распавёў субочынскім школьнікам пра шкоду ад наркотыкаў

работаНастаяцель Свята-Крыжа-Уздвіжанскага храма вёскі Калантай протаіерэй Аляксандр Вячорка і клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Ваўкавыска іерэй Аляксандр Богдан наведалі лекцыю, прысвечаную прафілактыцы наркамані, зладжаную педагогамі сярэдняй школы вёскі Субачы пад Ваўкавыскам.
У часе сустрэчы, што адбылася 20 кастрычніка, святары распавялі вучнямі старэйшых класаў, што наркаманія – хвароба не толькі медыцынская, але і духоўная. Айцец Аляксандр Богдан прапанаваў паразважаць над прычынамі ўжывання хімічных рэчываў, якія спрыяюць адурманьванню чалавека, а таксама над тым, што бязбожнае бездухоўнае жыццё стварае ўнутраную пустэчу, якую асоба імкнецца запоўніць наркотыкамі і алкаголем.
Разам са святарамі да школьнікаў прыйшоў наркаман Аляксандр, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, які імкнецца перамагчы залежнасць ад наркотыкаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі