У гэтым годзе фестываль «Кладезь» будзе прымаць Полацк

polotskФестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», які ладзяць мінскія Свята-Елісавецінскі манастыр і сястрыцтва ў гонар святой прапачэснапакутніцы Вялікай княгіні Елісаветы,штогод наведвае чарговы горад Беларусі. У гэтым годзе прымаць фестываль будзе Полацк. Як паведамляе сайт Полацкай епархіі, фестываль пройдзе з 9 па 16 лістапада.

Правядзенню фестываля аказаў падтрымку Полацкі райвыканкам. Цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца ў Палацы культуры «Полацк-Шкловалакно» у 13.00. Тут жа пройдуць асноўныя мерапрыемствы: кінапаказы, прадстаўлення лялечнага тэатра «Батлейка», экскурсіі па экспазіцыі, прысвечанай Еўфрасінні Полацкай.

У рамках фестывалю ў навучальных установах, дзіцячых дамах, шпіталях, а таксама на прадпрыемствах горада пройдуць сустрэчы-гутаркі «Добрыя кнігі», «Маладосць – час выбару», «Агульная справа», «Пераадоленне», «Праваслаўныя святыні Беларусі». У гэтых гутарках-лекцыях прымуць удзел не толькі манахіні і сёстры, але і святары, культуролагі, псіхолагі.

Галоўнае духоўная падзея фестывалю – магчымасць пакланіцца абразам з часцінкамі мошчаў святых апосталаў Пятра і Паўла, святога пакутніка лекара Панцеляймона, святога Сымона Верхатурскага. З 9 па 16 лістапада рэліквіі будуць выстаўленыя на тэрыторыі ДК «Полацк-Шкловалакно».

Штодня з 10.00 да 19.00 у ДК будзе працаваць праваслаўная выстава-кірмаш з магчымасцю набыць вырабы манастырскіх майстэрняў і манастырскай аптэкі, прадукцыю манастырскага падворку, духоўную літаратуру.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі