Чарговая сустрэча сужэнстваў пройдзе ў царкве «Новае Жыццё»

slubХрысціянская поўнаевангельская царква «Новае Жыццё» запрашае шлюбныя пары на сямейны вечар. Чарговая малітоўная сустрэча з гутаркай і чаяваннем адбудзецца 24 кастрычніка ў асабняку PolLemona. Дабрацца да месца правядзення пасяджэння Сямейнага клуба царквы «Новае Жыццё» дапамогуць арганізатары – у 18.30 на прыпынку каля крамы «Материк» (побач са станцыяй метро «Каменная горка» ўдзельнікаў будзе чакаць аўтобус).

Гэтым разам тэмай сустрэчы хрысціянскіх сем’яў стане «Сакрэт жаночага шчасця». Ролю кіраўнікоў гутаркі ў ходзе пасяджэння возьмуць на сябе актывісты прыхода, муж і жонка Васіль і Алена Дзянісава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі