Спецыяльнае служэнне падбадзёрвання людзей у роспачы адбудзецца ў царкве «Новае Жыццё»

protestancka26 кастрычніка ў хрысціянскай поўнаевангельскай царкве «Новае Жыццё» адбудуцца спецыяльныя богаслужбы аб людзях, якія апынуліся ў духоўным тупіку альбо складаных жыццёвых абставінах, – тых, хто трапіў у сітуацыю, на першы погляд, бязвыйсцевую, альбо не мае блізкіх, якія могуць аказаць падтрымку.

Прыхаджане царквы, а таксама невацаркоўленыя людзі, якія маюць жаданне наблізіцца да зразумення любові Госпада і знайсці сваё месца ў царкве, могуць патрапіць у дом малітвы аўтобусамі, якія забяруць прыхаджан з прыпынку каля крамы «Материк» каля станцыі метро «Каменная горка». Падрабязны расклад богаслужбаў і спецыяльных аўтобусаў можна знайсці на прыходскім сайце newlife.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі