У Чавускім раёне аўтамабіль сутыкнуўся з ласём: пацярпеў пасажыр

мчсКаля вёскі Вілейка Чавускага раёна 22 кастрычніка каля сямі гадзін вечара легкавы аўтамабіль FiatPunto сутыкнуўся з ласём, якi выбег на праезную частку. Аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Ратавальнікі выязджалі на месца ДТЗ, каб дапамагчы выратаваць пасажыра, які апынуўся заблакаваным ў салоне.

Работнікі МНС з ужываннем гідраўлічнага аварыйнавыратавальнай прылады дасталі мужчыну. Пацярпелага з траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгада хуткай медыцынскай дапамогі адвезла ў бальніцу, дзе яго шпіталізавалі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
23.10.2014 Здарэнні| Тэгі:




Блогі