Беларускі Экзархат вылучыў на прэмію «За духоўнае адраджэнне» біскупа Стэфана

премияБеларускі Экзархат вылучыў на прэмію «За духоўнае адраджэнне» біскупа Стэфана. Пра гэта сказана ў часопісах пасяджэння Сінода Беларускага Экзархата, зацверджаных на пасяджэнні Сінода РПЦ 23 кастрычніка ў Маскве.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне зацвердзіць прапанаваную кандыдатуру на прысуджэнне прэміі за 2014.

З ініцыятывай выступіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (цяпер – Мінскі і Заслаўскі) Павел.

Біскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан прапанаваны ад БПЦ кандыдатам на ўзнагароджанне за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, сацыяльную, духоўнаасветніцкую, місіянерскую дзейнасць і дабрачынную працу па захаванні гісторыкакультурнай спадчыны нашай Айчыны, гаворыцца ў дакуменце, паведамляе БЕЛТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі