Святар з сяла Накрышкі звазіў прыходскіх дзяцей у Мінск

dijatlovoПаездку ў Мінск сельскіх школьнікаў з сяла Хвіневічы на Дзятлаўшчыне арганізаваў настаяцель прыхода святых Барыса і Глеба, што ў сяле Накрышкі, іерэй Аляксей Сцепановіч. 23 кастрычніка перад хвіневіцкімі школьнікамі гасцінна расчыніў дзверы мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр, паведамляе eparhia.by.

Насельнікі манастыра гасцінна паставіліся да экскурсантаў– школьнікам была расказаная гісторыя заснавання манастыра, прадэманстраваныя падрабязнасці манаскага жыцця, паказаныя ўладкаванне і ўбранне манастырскіх храмаў. Таксама школьнікі былі запрошаныя да манастырскай трапезы.

Знаёмства са свецкім Мінскам адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы, з верхняга паверху якой школьнікі агледзелі панараму сталіцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі