У Латвіі патрабавалі падтрымаць традыцыйную сям’ю
У Рызе 25 кастрычніка адбылося шэсце ў падтрымку традыцыйных сем’яў, у якім удзельнічалі каля 150 чалавек. Сімвалам акцыі сталі фігуры бацькі, маці і дзяцей, акружаных чырвонымі сэрцам, сімвалізуючым абарону сям’і ў Латвіі.
Удзельнікі шэсця прайшлі ад Дома Кангрэсаў да будынка Сейма, дзе заклікалі дэпутатаў прыняць папраўкі да закона “Аб абароне правоў дзяцей”, ля Дома Чарнагаловых падзякавалі прэзідэнту Андрысу Берзіньшу за жаданне “падтрымаць традыцыйныя каштоўнасці ў Латвіі” і зачыталі ля Рыжскай думы заклік да падтрымкі традыцыйных сем’яў, паведамляе baznica.info.
Удзельнікі акцыі патрабавалі ад урада Латвіі пастанавіць, што палавое выхаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі і па даглядзе за дзецьмі павінна абапірацца на традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і шлюб як саюз паміж мужчынам і жанчынай. Дэпутатаў заклікалі забараніць папулярызацыю сэксуальных адносін ва ўстановах адукацыі і па даглядзе за дзецьмі, прыцягненне дзяцей да конкурсаў прыгажосці і іншых мерапрыемстваў, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца адзнака іх знешняга выгляду, папулярызацыя і рэклама сэксуальных адносін.
Мерапрыемства завяршылася ля помніка Свабодзе выступам лютэранскага святара Паўла Левушкана, які адзначыў, што будучыня Латвіі ў выкананні волі Бога і плана, «які Бог даў усяму чалавецтву».
«Гэты план выкладзены ў дзесяці запаведзях. З іх прынамсі тры тычацца наўпрост сям’і. А запаведзь пра шанаванне бацькі і маці – асновы сям’і – гэта адзіная запаведзь з абяцаннем ад Бога. Калі ты будзеш шанаваць бацькоў – працягнуцца дні твае на зямлі. Але выканаць яе можна толькі ў тым выпадку, калі мы захаваем аснову грамадства, яго вочка – традыцыйную сям’ю. І тут слова «традыцыйны» азначае не тое, што глядзіць у мінулае. Гэта азначае, што сям’я – гэта вечнае ўсталяванне Бога. Звернутае як у мінулае, так і ў будучыню. Мы за сям’ю. Мы за чыстыя адносіны. Мы за шчасце для нашых дзяцей, нашых унукаў, за будучыню для нашай любімай краіны. Бог – захоўвай Латвію!» – заявіў святар.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)