У лютэранскай кірсе Гродна пройдуць канцэрты арганнай музыкі

канцэртУ лютэранскай кірсе Гродна на гэтым тыдні пройдуць адразу тры канцэрты арганнай музыкі. Так, 29 кастрычніка ў 18:00 Гедэмін Грубба з Польшчы выканае лепшыя творы Іагана Себасцьяна Баха. 31 кастрычніка таксама польскі музыка Расціслаў Выгроненка дасць канцэрт арганнай музыкі да Дня Рэфармацыі.

А 2 лістапада ў 15:00 з канцэртам выступіць Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, паведамляе luther.by.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, у лютэранскай царкве Гродна ў кастрычніку пройдуць дабрачынныя канцэрты, мэта якіх – сабраць сродкі на рамонт храма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі