У Магілёўскай вобласці кіроўца пасля ДТЗ кінуў загінулых пасажыраў

ДТПКаля вёскі Літвінава Асіповіцкага раёна 24 кастрычніка ў 17:50 40-гадовы жыхар вёскі Замошша, без вадзіцельскага пасведчання, на аўтамабілі «Форд» з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ загінулі аднавяскоўцы (1963 і 1966 году нараджэння), якія ехалі з ім. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.

Кіроўца, кінуўшы машыну, збег з месца здарэння.

У ДАІ МУС таксама паведамілі, што 25 кастрычніка ў Наваполацку ў 02:10 22-гадовы кіроўца аўтамабіля «Аўдзі», які не мае правоў на кіраванне транспартам (быў пазбаўлены да ліпеня 2017 года), таксама стаў вінаватым у смяротным ДТЗ.

На закругленні дарогі ён выехаў за межы праезнай часткі, стукнуўся ў дрэва і перакуліўся. У выніку 22-гадовы пасажыр аўтамабіля ад атрыманых раненняў сканаў на месцы. Сам кіроўца і 21гадовы пасажыр з траўмамі шпіталізаваны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
27.10.2014 Здарэнні| Тэгі: ,




Блогі