У Скідзелі асвяцілі храм у гонар беларускіх навамучанікаў

арцемій25 кастрычніка архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў чын асвячэння скідзельскага храма ў гонар навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, які будаваўся каля 12 гадоў.

«Многія з нас з вамі жылі ў эпоху багазрыннага атэізму. Употай хрысціліся, употай бралі шлюб, а жылі так, быццам Хрыста і няма зусім у нашым жыцці. Вядома, мы чулі паданні многіх манахаў пра тое, што пройдзе час, і закрытыя храмы зноў адкрыюцца. Але гэтаму мала хто верыў. У гэта немагчыма было паверыць у краіне, дзе адкрытымі засталося з дзесятак храмаў. Усе здзейснілася цудоўным чынам. Не нашымі заслугамі, не нашым подзвігам, а подзвігам і крывёю новапакутнікаў. Таму сёння мы дзякуем Богу за гэты храм, за тую радасць, якую ён усім нам дорыць», – адзначыў архіепіскап у пропаведзі, перадае orthos.by.

Па заканчэнні пропаведзі пачалася першая ў храме Боская літургія, падчас якой настаяцель новазбудаванага храма, благачынны Скідальскай акругі іерэй Кірыл Блізнюк быў узведзены ў сан протаіерэя. Пасля літургіі вакол храма прайшоў Хросны ход.

Архіепіскап Арцемій таксама ўзнагародзіў некаторых прыхаджан храма за іх асаблівыя працы на карысць грамады. Медалём Каложскага Крыжа III ступені ўзнагароджаныя прыхаджанка Лідзія Малашэвіч і дырэктар Скідальскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя Сяргей Літвін. Намесніку генеральнага дырэктара “Агракамбінат “Скідзельскі” Сяргею Дзяшкевічу ўручана архірэйская грамата. Акрамя таго, грамадзе Скідзельскай царквы паднесены ў дар Святы Пацір.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі