Ва ўкраінскай Радзе ўпершыню не будзе камуністаў

КПУПа выніках пазачарговых парламенцкіх выбараў у Вярхоўную Раду Украіны 26 кастрычніка ў парламент упершыню не трапіць Камуністычная партыя. Паводле звестак украінскага ЦВК, яна набрала толькі 3,92% галасоў выбаршчыкаў і не змагла пераадолець пяціадсоткавы бар’ер. У 2012 годзе КПУ набрала 13,18% галасоў выбаршчыкаў і змагла правесці ў Раду 32 дэпутаты.

Па стане на 00:21 27 кастрычніка па кіеўскім часе ў Раду праходзяць «Народны фронт» Арсеня Яцанюка (21,62%), «Блок Пятра Парашэнкі» на чале з Юрыем Луцэнкам (21,47%), «Аб’яднанне «Самадапамога» на чале з мэрам Львова Андрэем Садовым (11,14%), «Апазіцыйны блок» віцэ-прэм’ера часоў Віктара Януковіча Юрыя Бойкі (9,76%), Радыкальная партыя Алега Ляшка (7,36%) і Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі (5,71%).

Па словах Юрыя Луцэнкі, «Блок Пятра Парашэнкі» ужо вядзе перамовы з «Народным фронтам» аб стварэнні кааліцыйнага ўрада, да якога таксама могуць далучыцца «Аб’яднанне «Самадапамога» і Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі