У Мінск 1 лістапада зляцяцца адэпты камунізму з 15 краін

кпсс1 лістапада ў Мінску пройдзе юбілейны XXXV з’езд Саюза камуністычных партый – Камуністычнай партыі Савецкага саюза (СПС-КПСС), федэрацыі камуністычных партый, якая лічыць сябе пераемніцай КПСС. Сталіца Беларусі для з’езду абраная, паколькі менавіта ў Мінску адбыўся Першы з’езд РСДРП.

У мерапрыемстве прымуць удзел 17 камуністычных партый. Адкрые з’езд старшыня Рады СКП-КПСС лідар Кампартыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў.

СПС-КПСС аб’ядноўвае 18 партый з краін-членаў былога СССР, уключаючы кампартыі непрызнаных Прыднястроўскай, Паўднёваасяцінскай і Абхазскай рэспублік.

Мяркуючы па ўсім ў Мінск яны пачнуць прыбываць 31 кастрычніка, у дзень, вядомы на Захадзе як Хэлоўін, калі па народных вераваннях на свет выходзіць усялякая нечысць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі