У Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш «Радасць Слова»

выстава22-27 кастрычніка ў Шчучыне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш «Радасць Слова». Наведвальнікі кірмашу маглі набыць дзіцячую і дарослую праваслаўную літаратуру, дыскі, іконы і царкоўнае начынне.

Была прадстаўлена штодзённая экспазіцыя «вяртанне святыняў» факсімільных выданняў кніжных шэдэўраў сярэднявечнай духоўнай культуры Беларусі: «Полацкае Евангелле» (12-13 стагоддзе); «Слуцкае Евангелле» (16 стагоддзе); «Жыціе блажэннай Ефрасінні, ігуменні манастыра ў горадзе Полацку» (12 стагоддзе), паведамляе orthos.by.

У рамках выставы прайшлі духоўна-асветніцкія гутаркі з навучэнцамі школ Шчучына і раёна. З лекцыямі выступілі вядучы спецыяліст кніжнага аддзела Выдавецтва Беларускага Экзархата Г.Буракова (гутарка са старшакласнікамі пра каханне і шлюбе на падставе фільма «Пачатак»); супрацоўнік Цэнтра абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў БПЦ Г.Жыгунова («Дэмаграфічныя праблемы ў сучасным грамадстве»); выкладчык Ваеннай Акадэміі РБ, прафесар І.Саблін («Спадчына Вялікай Перамогі»). 26 кастрычніка жыхары Шчучына маглі наведаць канцэрт «Край родны» творчай групы «Тымпан» (Мінск).

Выстава-кірмаш завяршылася падзячным набажэнствам, уручэннем ганаровых грамат Выдавецтва Беларускага Экзархата і перадачай факсімільных выданняў Слуцкага Евангелля Шчучыну і благачынню цэркваў Шчучынскай акругі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі