77 год з той страшнай ночы…

нквдРоўна 77 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у Мінску ва ўнутранай турме НКВД былі расстраляныя больш за 130 выбітных дзеячоў беларускай культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў тагачаснай БССР. Гэта дата лічыцца пікам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, і ўшаноўваецца як Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Узгадаем усіх расстраляных паіменна:

Літаратары, журналісты, дзеячы мастацтва:

Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык

Вайноў Віктар Лявонцьевіч, загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ

Вольны Анатоль, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі

Галавач Платон, празаік

Дудар Алесь, паэт

Дунец Хацкель, крытык і публіцыст

Зарэцкі Міхась, празаік

Іспраўнікаў Прохар Іванавіч, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»

Каваль Васіль, празаік

Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст

Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт

Кудзелька Іосіф Фадзеевіч, начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР

Кульбак Майсей, празаік

Левін Аляксандар Самойлавіч, літаратурны крытык

Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык

Лявонны Юрка, паэт

Маракоў Валерый Дзмітрыевіч, паэт

Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт

Нёманскі Янка, празаік

Півавараў Зяма, паэт

Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік

Таўбін Юдаль Абрамавіч, паэт

Харык Ізі, паэт

Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык

Чарот Міхась, паэт

Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык

Шастакоў Павал Пятровіч, журналіст

Юдэльсон Арон, паэт

 

Навукоўцы і выкладчыкі:

Абухоў Барыс Аляксандравіч, загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут

Афанасьеў Ігнат Ільіч, выкладчык Мінскага Белпедтэхнікуму

Башкевіч Вадзім, начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР

Гурскі Канстанцін Іосіфавіч, старшы ветэрынарны доктар, ветэрынарнае ўпраўленне Наркамзема БССР

Дзякаў Ананій Іванавіч, рэктар БДУ у 1934—1935 гг.

Жывуцкі Іван Сьцяпанавіч, настаўнік

Замалін Навум Міхайлавіч, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытуту

Карпенка Іван Іванавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі

Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар

Мазель Элізар Якаўлевіч, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі

Маргелаў Сцяпан Прохаравіч, загадчык секцыі геаграфіі інстытуту эканомікі АН БССР

Мухін Павал Максімавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі

Пратасеня Рыгор, вучоны-аграхімік

Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, загадчык вучэбнай часткі Мінскага педагагічнага інстытуту

Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытуту

Сярдзюк Панцялей Іванавіч, загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску

Успенскі Яўген Канстанцінавіч, фізік

 

Дзяржаўныя і гаспадарчыя дзеячы:

Арабей Мікалай, загадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б

Аўгусціновіч Анатоль, начальнік упраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР

Барзуноў Георгій Фёдаравіч, дырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР

Бурдыка Іван Сямёнавіч, адказны сакратар СНК БССР

Варончанка Аляксандар, Наркам асветы БССР

Гершон Іосіф Хаімавіч, намеснік Наркама асветы БССР

Гурэвіч Нохман Гіршавіч, Наркам унутранага гандлю БССР

Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч, другі сакратар ЦК КП(б)Б

Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б

Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР

Кандрашук Мікалай, начальнік упраўлення шкляной прамысловасьці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР

Кантар Саламон Мендзелевіч, дырэктар Белпрамторга

Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сектару (аддзела) ЦК КП(б)Б

Лашкевіч Леанард, намеснік наркама Наркамата саўгасаў БССР

Ляўкоў Максім, Наркам юстыцыі БССР

Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б

Малаў Барыс Міхайлавіч, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю

Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б

Міхайлаў Дзямьян, кансультант Упраўлення справамі СНК БССР

Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага даследчага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР

Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах

Сапрыцкі Оскар Абрамавіч, намеснік наркама земляробства БССР

Спектар Якаў Мееравіч, загадчык сакратарыяту СНК БССР

Стрэле Георгій Уладзіміравіч, дырэктар конесаўгаса № 120

Сялоў Дзмітры Паўлавіч, начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР

Турлай Андрэй, Наркам саўгасаў БССР

Фрыдман Ісак, начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР

Чарнушэвіч Аляксандар Анікеевіч, Наркам асветы БССР у 1933—1936

Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі

 

Іншыя:

Аронаў Навум Мееравіч

Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч

Бейлін Саламон Хаімавіч

Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч

Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч

Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч

Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч

Габрусёў Апанас Сцяпанавіч

Гейштэрн Антон Міхайлавіч

Гінзбург Якаў Яфімавіч

Госін Абрам Мендзелевіч

Дзмітраў Мікалай Андрэевіч

Дракахруст Абрам Генрыхавіч

Елянсон Гірш Борухавіч

Ермакоў Мікалай Паўлавіч

Зянковіч Аляксандар Сазонавіч

Іваноў Аляксандар Васілевіч

Капітанакі Міхаіл Васілевіч

Качанаў Герасім Антонавіч

Кляніцкі Віктар Сямёнавіч

Лейбін Піня Майсеевіч

Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч

Лукашонак Мікіта Сяргеевіч

Ляйбовіч Хаім Элясавіч

Лямперт Саламон Рыгоравіч, студэнт 5 курсу БДУ

Марголін Міхаіл Саламонавіч

Масленнікаў Павал Аляксандравіч

Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч

Мірлін Абрам Навумавіч

Міснікоў Мікалай Данілавіч

Міхееў Мікалай Іванавіч

Навахрэст Якаў Пятровіч

Несцяровіч Іван Іванавіч

Падсявалаў Іван Іванавіч

Паплыка Іван Майсеевіч

Пасмарнік Іван Майсеевіч

Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч

Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч

Пурыс Ізраіль Лейзеравіч

Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч

Пуцінцаў Іван Андрэевіч

Пятрашын Кузьма Рыгоравіч

Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч

Самахвалаў Аляксандар Рыгоравіч

Сарокаш Іван Усцінавіч

Старынскі Васіль Сямёнавіч

Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч

Таненбаўм Мірон Барысавіч

Троцкі Іван Васілевіч

Трумпацкі Эля Хацкелевіч

Фалкін Рыгор Якаўлевіч

Фінкельштайн Аба Алтэравіч

Фломбаўм Яўсей Еўнавіч

Харлац Дзмітры Сямёнавіч

Чарняк Мікалай Платонавіч

Чачура Канстанцін Георгевіч

Шапіра Юдаль Ісакавіч

Юлькін Якаў Веньямінавіч

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі