У Беларусі ўшаноўваюць ахвяраў камуністычных рэпрэсій

курапаты29 кастрычніка ў Мінску ў Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій пройдзе шэраг памятных мерапрыемстваў. Так, а 13:00 беларуская філія міжнароднай арганізацыі “Мемарыял”, рух салідарнасці “Разам” і ініцыятыва “За ўратаванне мемарыяла Курапаты” правядуць у Мінску брыфінг на тэму памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Пасля актывісты наведаюць месцы масавых растрэлаў (Кальварыйскія могілкі, Трасцянец, Лошыцу, парк Чалюскінцаў), а ў 17:00 у Курапатах адбудзецца адкрыццё і асвячэнне Крыжовага шляху з заходняга боку Курапатаў. Затым распачнецца зоркавы Шлях Памяці са знічак у гонар ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, паведамілі ў прэс-службе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Таксама паведамляецца, што напрацягу дня па ўсёй Беларусі адбудуцца жалобныя мерапрыемствы на месцах сталінскіх расстрэлаў. Арганізатары заклікаюць далучацца да акцыяў і ўшанаваць “памяць незлічоных пакутнікаў нашых хвілінай маўчання, сваім болем, добрым словам, малітвай”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі