У Беларусі з лістапада бюджэт пражытковага мінімуму павышаецца

деньгиУ Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльнадэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах верасня 2014 года ў разліку на месяц. Гэта прадугледжана пастановай мінпрацы і сацабароны №92, апублікаванай 29 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэтпартале.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва з 1 лістапада 2014 па 31 студзеня 2015 года ў разліку на месяц складзе 1.396.020 рублёў, што на 3,9% вышэй за нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка.

Усталяваны бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльнадэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва – 1 млн 510 тыс. 40 рублёў, пенсіянераў – 1 млн 72 тыс. 200, студэнтаў – 1 млн 358 тыс. 840, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 911 тыс . 780, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 1 млн 270 тыс. 190, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – 1 млн 557 тыс. 610.

У Беларусі таксама ўстаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльнадэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў цэнах верасня.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лістапад 2014 па 31 студзеня 2015 года ў разліку на месяц складзе 2.100.020 рублёў, што на 1,9% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка.

Устаноўленыя сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты працаздольнага насельніцтва – 2 млн 684 тыс. 180 рублёў, пенсіянераў – 2 млн 101 тыс. 640, студэнтаў – 2 млн 71 тыс. 390, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 1 млн 643 тыс. 30, дзяцей у ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 2 млн 118 тыс. 100, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – 2 млн 322 тыс. 570, маладой сям’і з трох чалавек – 2 млн 261 тыс. 720.

Удзельная вага асноўных артыкулаў спажывецкіх выдаткаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям’і з чатырох чалавек у цэнах верасня, па дадзеных мінпрацы, наступная: харчаванне 54,6%; адзенне, бялізна, абутак – 19,9%; бытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 7,1%; мэбля, прадметы культурнабытавога і гаспадарчага прызначэння – 7,2%; жыллёвакамунальныя паслугі – 5,8%; прадметы санітарыі і гігіены, лекавыя сродкі 2,1%; культурнаасветныя мерапрыемствы і адпачынак – 1,7%, узносы і плацяжы – 1,6%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі