Амерыканскі дыпламат наведаў гродзенскую кірху

гродна29 кастрычника лютэранскую царкву святога Яна ў Гродне наведаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд. Пастар Уладзімір Татарнікаў азнаёміў дыпламата з дзейнасцю лютэранскай абшчыны, хадой прац па рэстаўрацыі храма.

Па словах Скота Роланда, сумеснае супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж лютэранскай абшчынай і амбасадай ЗША трэба паляпшаць. У прыватнасці, ён прапанаваў запрашаць арганістаў і харавыя калектывы з ЗША ў Гродна, перадае luther.by.

Пастар Уладзімір Татарнікаў падарыў дыпламату малітоўнік на беларускай мове і запрасіў яго наведаць набажэнства і канцэрт арганнай музыкі. У сваю чаргу Скот Роланд павіншаваў пастара і ўсю суполку з Днём Рэфармацыі, пажадаўшы моцы і поспехаў у справах і пачынаннях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі