Праваслаўныя школьнікі правялі гульнявыя вучэнні на базе вайсковай часткі
Зборы кадэтаў праваслаўных ваенна-патрыятычных арганізацый прайшлі 27-29 кастрычніка ў вайсковай частцы 71325 у вёсцы Заслонава Лепельскага раёна.
Кадэты праваслаўнага ваенна-патрыятычнага брацтва святых князёў Барыса і Глеба Талачынскага благачыння, а таксама школьнікі з аб’яднання пры Мікола-Георгіеўскай храме ў Віцебску і праваслаўнага моладзевага ваенна-патрыятычнага брацтва сяброў спецназа «Рысь» Лепельскага благачыння сабраліся ў размяшчэнні 19-я гвардзейскай асобнай Никалаещска-Будапешцкай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава II-ступені механізаванай брыгады, паведамляе news.vitebsk.cc.
На працягу трох дзён вучебных збораў кадэты вывучалі стралковую зброю і абыходжанне з баявой тэхнікай, страявую і фізічную падрыхтоўку і рукапашны бой. Пад кіраўніцтвам аднаго з віцебскіх праваслаўных ваенна-патрыятычных клубаў адбылася ваенна-спартыўная гульня «Лазертаг», якая аб’яднала усіх прыбылых кадэтаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)