П’яная брэстаўчанка перавозіла ў аўто чацвярых дзяцей
У Брэсце 30 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Чырванасцяжнай каля 08:00 спынілі аўтамабіль Hyundai. У салоне машыны пад кіраваннем 35-гадовай жыхаркі горада была яшчэ адна жанчына, а на заднім сядзенні – чацвёра малалетніх дзяцей. Размова з кіроўцам навяла інспектара на думку, што жанчына п’яная. Медагляд паказаў 0,68 праміле алкаголю ў парах выдыханага ёю паветра.
Па словах кіроўцы, напярэдадні вечарам яна выпіла бутэльку піва, а раніцай пагадзілася падвезці суседку з дзецьмі. На жанчыну-вадзіцеля складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, а аўтамабіль адпраўлены на штрафстаянку. Брэстаўчанцы пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і буйны штраф, перадае БелТА.
Як паведамляла Крыніца, п’яная мінчанка прывезла сына ў школу, хоць сям’я жыве ў 10 хвілінах хады ад навучальнай установы. Інспектары ДАІ зрэагавалі на занадта хвацкі стыль кіравання – машына ўляцела на школьную тэрыторыю, ігнаруючы забараняльны знак.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)