У Курапатах асвяцілі крыж сталінскім палітвязням (фотарэпартаж)

Асвячэнне крыжа ў Курапатах 31У мемарыяльным комплексе Курапаты 29 кастрычніка ў Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій прайшла акцыя ўшанавання ахвяраў камунізму. Яе арганізатарамі былі беларуская філія міжнароднай арганізацыі «Мемарыял», рух салідарнасці «Разам» і ініцыятыва «За ўратаванне мемарыяла Курапаты».

У межах акцыі адбылося асвячэнне крыжа Палітвязням і крыжовай алеі з заходняга боку мемарыяла. Асвячэнне ўчыніў праваслаўны святар Аляксандр Шрамко.

Пасля мітынгу-рэквіему і спеву гімну «Магутны Божа», прайшоў Зоркавы Шлях у памяць бязвінна закатаваных людзей.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі