У суботу — інфармацыйна-практычны семінар для хрысціянскіх журналістаў

Семінар у Бабруйску 6Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO запрашаюць на інфармацыйна-практычны семінар для журналістаў, якія асвятляюць рэлігійнае жыццё грамадства, блогераў, а таксама супрацоўнікаў царкоўных і канфесійных сайтаў, удзельнікаў медыя-служэння і жадаючых развівацца ў гэтым напрамку.

Семінар адбудзецца 1 лістапада, у суботу, у Мінску па адрасе вул. Бельскага, 15. (Кафэ «Марфа», на 1-м паверсе офіснага будынка (былы дзіцячы сад).

Час правядзення: 10:20 — 18:00 (з улікам двух кава-паўзаў).

Падчас семінара плануецца асвятліць практычныя і тэарэтычныя пытанні ўзаемадзеяння цэркваў, канфесій і СМІ. Таксама будуць закранутыя тэмы: сацыяльная адказнасць хрысціян; аналіз сучасных тэндэнцый у медыясферы; сацыяльныя сеткі і іншыя інструменты блогера.

Сярод выступоўцаў — медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і Аляксей Шэін, супрацоўнікі партала krynitsa.info.

Удзел бясплатны.

Просьба пацвердзіць свой ​​удзел да 12:00 31 кастрычніка, даслаўшы паведамленне на пошту: slovaby@gmail.com з пазнакай «Семінар 1», паказаўшы Імя, Прозвішча і тэлефон, альбо проста патэлефанаваўшы па тэлефонах:

+375 44 771-24-60, +375 29 172-58-68 і пацвердзіць свой ​​удзел.

P.S. Вельмі пажадана мець з сабой сродкі інтэрнэт-камунікацыі — смартфоны, але пераважней планшэты або наўтбукі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі