ЕС зняў санкцыі ў дачыненні да сямi прадпрыемстваў Беларусі і 24 чалавек

флаг есНа сайце Афіцыйнага часопіса Еўрасаюза 31 кастрычніка апублікавалі абноўлены спіс чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі, якія падпадаюць пад санкцыі ЕС. Са спісу выключаныя 24 чалавекі і сем прадпрыемстваў.

Савет ЕС зняў санкцыі ў дачыненні да “БТ Тэлекамунікацыі”, СТАА НафтаХімТрэйдынг”, СТАА Трайплфарм”, ТАА ТрайплВялес“, “ЮнівестМ”, ЗТАА Юніс Ойл“, СТАА Юнівестбудінвест”.

З чорнага спісу выключаныя бізнесмены Уладзімір Пефціеў і Анатоль Тарнаўскі, кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда і шэраг іншых чыноўнікаў.

З 31 кастрычніка санкцыі застануцца ў моцы ў дачыненні да 201 чалавека і 18 юрыдычных асоб.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі