Лукашэнка наведаў Вялікую мячэць імя шэйха Заіда

001054_00000684560Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў 30 кастрычніка  Вялікую мячэць імя шэйха Заіда.

Тым самым ён аддаў даніну памяці першаму прэзідэнту ААЭ шэйху Заіду бен Султану аль-Нахаяна, які ініцыяваў будаўніцтва мячэці, перадае БЕЛТА.

Вялікая мячэць імя шэйха Заіда ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых мячэцяў свету і здольная змясціць адначасова да 41 тыс. чалавек. Яе галоўная малітоўная зала разлічаная на 7 тыс. чалавек, а адна з залаў прызначаная адмыслова для жанчын.

Гэта адна з нямногіх мячэцяў, адкрытая для наведвання ўсім жадаючым, незалежна ад веравызнання.

На тэрыторыі мячэці пахаваны шэйх Заід бен Султан альНахаян.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі