Вытокі “Крыніцы”: Biełarusy ŭ Łatwii

75704-clip-87kbКрыніца.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 3 лістапада 1922 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

 

Biełarusy ŭ Łatwii

Wybary ŭ Łatwijski Sojm prajšli, i jak treba było spadziawacca i ŭ nowym Sojmie budzie wialikašaja bolšaść (kala adnoj trećciaj častki) sacyjał-demakrataŭ. Nacyjanalny biełaruski śpisak nia wystaŭlaŭsia, ale niewialičkaja hrupa biełarusaŭ na čale z Jezawitawym i Sacharawym wystupiła samastojnym śpiskam pad № 21. Charaktar jaho byŭ jaskrawa abywatalski, i nia mieŭ nacyjanalnaha kolaru. Adozwy drukawalisia tolki pa rasiejsku i niwodnaha słowa ŭ ich nia było ab nacyjanalnych biełaruskich intaresach. Akramia taho była wyjaŭlena słabaja arhanizawanaść, što zaŭwažyli nat rasiejskija hazety (“День”): nia było wybarčaha kamitetu, žadnaj ahitacyi, a tamu hetamu śpisku nie ŭdałosia prawieści swajho kandydata. Hałasy-ž swaje biełaruskaje hramadzianstwa addalo partyjnym śpiskam. Asabliwa sac.-demakratam, lidaram jakich źjaŭlajecca Rajnis i dziakujučy jakim u papiarednim Sojmie była pryniata śmieta na biełaruskuju kuĺturnuju pracu i wynikam jakoje jość Dźwinskaja Biełaruskaja Himnazija. A častkaj i śpisku Rasiejskaha Nac-Demakratyčnaha Sajuzu z Bahačowym na čale, jaki takža wystupaŭ na abaronu biełaruskaj sprawy ŭ Sojmie. Usio heta možna bačyć choć z taho, što ŭ Dźwinsku, dzie wialiki biełaruski ruch, dzie ŭ adnym T-wie “Baćkaŭščyna” naličwajecca niekalki sot siabraŭ, za №21 hałasawala 36 čaławiek.

(Выбары ў Латвійскі Сойм прайшлі, і як трэба было спадзявацца і ў новым Сойме будзе вялікашая большасьць (каля адной трэцьцяй часткі) сацыял-дэмакратаў. Нацыянальны беларускі сьпісак ня выстаўляўся, але невялічкая група беларусаў на чале з Езавітавым і Сахаравым выступіла самастойным сьпіскам пад № 21. Характар яго быў яскрава абыватальскі, і ня меў нацыянальнага коляру. Адозвы друкаваліся толькі па расейску і ніводнага слова ў іх ня было аб нацыянальных беларускіх інтарэсах. Акрамя таго была выяўлена слабая арганізаванасьць, што заўважылі нат расейскія газэты (“День”): ня было выбарчага камітэту, жаднай агітацыі, а таму гэтаму сьпіску не ўдалося правесьці свайго кандыдата. Галасы-ж свае беларускае грамадзянства аддало партыйным сьпіскам. Асабліва сац.-дэмакратам, лідарам якіх зьяўляецца Райніс і дзякуючы якім у папярэднім Сойме была прынята сьмета на беларускую культурную працу і вынікам якое ёсьць Дзьвінская Беларуская Гімназія. А часткай і сьпіску Расейскага Нац-Дэмакратычнага Саюзу з Багачовым на чале, які такжа выступаў на абарону беларускай справы ў Сойме. Усё гэта можна бачыць хоць з таго, што ў Дзьвінску, дзе вялікі беларускі рух, дзе ў адным  Т-ве “Бацькаўшчына” налічваецца некалькі сот сябраў, за №21 галасавала 36 чалавек.)

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі